Польшча выкрыла кантрабанду цыгарэт, схаваную ў вокнах, амаль на 2 мільёны долараў

На памежным пераходзе ў польскай Кузніцы выявілі кантрабанду з 485 тысяч пачкаў цыгарэт, схаваных у вокнах, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Падляскую нацыянальную падатковую адміністрацыю.

a9b9d7df_b5e2_4a7b_a1dd_94b5ab5a0d39_w1597_n_r1_st.jpg

33-гадовы беларус па дакументах перавозіў у грузавіку пяць пластыкавых вокнаў з металічнымі рамамі. Аднак, як выявілі мытнікі падчас вобшуку, у вокнах былі схаваныя цыгарэты агульнай сумай каля 1,86 мільёна долараў.
Калі б кантрабандныя цыгарэты прадалі на тэрыторыі Польшчы, то бюджэт краіны згубіў бы каля 3 мільёнаў долараў нясплачаных падаткаў.
Кіроўцу грузавіка затрымалі. Супраць яго пачалі расследаванне. Яму пагражае ад штрафу да 5 гадоў пазбаўлення волі.