Пецярбург: у "Мемарыял" прыйшлі паліцэйскія і памочнік пракурора
У прадстаўнікоў органаў не было дакумента, што санкыянуе праверку, але паліцэйскім гэта не зашкодзіла прарвацца сілай.
Імёны ахвяр расстрэлаў у Катыні
Увечары 26 лістапада ў пецярбургскі Навукова-інфармацыйны цэнтр "Мемарыял" прыйшоў памочнік пракурора Цэнтральнага раёна Пецярбурга ў суправаджэнні сямі паліцэйскіх. Яны патлумачылі, што хочуць праверыць, ці не паказваюць тут фільм Анджэя Вайды "Катынь".
Калі праваабаронцы папрасілі іх паказаць дакументы з абгрунтаваннем праверкі, яны спаслаліся на атрыманае «Мемарыялам» папярэджанне Міністэрства культуры аб недапушчальнасці паказваць фільм без пракатнага пасведчання. Пра гэта паведаміла Руская служба "Радыё Свабода".
Сапраўды, «Мемарыяла» атрымаў такое папярэджанне напярэдадні, таму паказ фільма «Катынь» было вырашана адмяніць або перанесці на больш позні тэрмін — да вырашэння праблемы з пракатным пасведчаннем. Праваабаронцы правялі правяраючых у пустую залу для кінапаказаў. Аднак у іншыя памяшкання, куды паліцэйскіх без дакументаў на праверку не пусцілі, яны прарваліся сілай, груба адштурхнуўшы з дарогі валанцёра.
Валанцёр «Мемарыялу» Яўгенія Кулакова распавяла:
— У іх не было ніякіх дакументаў для праверкі. Яны сказалі, што даведаліся з адкрытых крыніц, што тут можа праводзіцца забароненае мерапрыемства забароненай арганізацыі — замежных агентаў. Але ж гэта наогул да справы не адносіцца. У нас учора была прэзентацыя кнігі памяці «Забітыя ў Катыні», куды прыйшлі людзі — прыхільнікі савецкай версіі, што польскіх афіцэраў расстралялі немцы. Мы думаем, што сённяшняя праверка можа быць звязаная з нейкай іх заявай або, дакладней, даносам.
Супрацоўнікі "Мемарыялу" лічаць праверку незаконнай.
Напярэдадні ў Пецярбургу была прадстаўлена кніга "Забітыя ў Катыні", складзеная сіламі Міжнароднага таварыства "Мемарыял" і варшаўскага Цэнтра КАРТА.