Паўмільёна польскіх дамоў без электрычнасці

Над Польшчай прайшлі навальніцы: загінуў 1 чалавек, 14 параненых. 



349b2de39.jpg

Над Польшчай уначы прайшла чарговая хваля моцных бур і навальніц: пажарныя атрымалі больш за 5800 выклікаў, больш за 500 тысяч дамоў засталося без электрычнасці, без дахаў, дарогі блакуюць паваленыя дрэвы.

У выніку ўчорашніх ураганаў, якія прайшлі над Польшчай, адзін чалавек загінуў і 14 атрымалі раненні. Моцныя вятры сарвалі дахі 780 будынкаў.

Па ўсёй краіне, пажарныя выязджалі больш за 5800 разоў. Гэта не апошнія звесткі, бо ад самай раніцы службы ва ўсёй краіне працуюць над навядзеннем парадку і падлікам страт.

www.radyjo.net