Пасол РФ у Лондане абвясціў аб хуткім вяртанні брытанскіх дыпламатаў у Расію
Пасол РФ у Лондане Аляксандр Якавенка заявіў, што колькасць дыпламатычных місій у Расіі і Вялікабрытаніі будзе часткова адноўлена, паведамляе Медуза за спасылкай на Інтэрфакс.
«У нас дасягнута прынцыповая дамоўленасць аб тым, што недзе ў студзені месяцы дыпламатычны склад будзе аднаўляцца як у Маскве, так і ў Лондане», — сказаў пасол у эфіры тэлеканала «Расія-24».
Якавенка адзначыў, што, хутчэй за ўсё, будзе адноўлены склад паловы амбасады Расіі ў Вялікабрытаніі.
У сакавіку 2018 года Расія і Вялікабрытанія выслалі па 23 дыпламата кожнай з краін. Вялікабрытанія абвясціла расійскіх дыпламатычных работнікаў персонамі нон грата пасля замаху на Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію ў англійскім Солсберы. Расія таксама запатрабавала спыніць працу Брытанскага савета і закрыць консульства Вялікабрытаніі ў Пецярбургу.