Нелегальная міграцыя ў ФРГ дасягнула рэкорднага ўзроўню
За перыяд з часу ўз'яднання Германіі ў краіне фіксуецца найбольшая колькасць нелегальных мігрантаў. У параўнанні з 2013 годам, у 2014 колькасць незаконных візітаў у ФРГ вырасла на 75 %.

2014 годзе адна толькі федэральная паліцыя зарэгістравала звыш 57 тысяч нелегальных уездаў украіну. "Гэта самыя высокія паказчыкі з часу ўз'яднання Германіі", — канстатаваў кіраўнік ведамства Дытэр Раман (Dieter Romann).
У параўнанні з 2013 годам, гэта прырост на 75 %. У 2014 годзе федэральная паліцыя таксама зарэгістравала амаль 27 тысяч чалавек, якія незаконна знаходзіліся на тэрыторыі Германіі (прырост на 40 працэнтаў у параўнанні з 2013 годам). Большасць нелегальных уездаў на тэрыторыю ФРГ ажыццяўляецца з Аўстрыі і Францыі. "На паўднёвых межах гэты лік больш чым патроіўся, а на заходніх — падвоіўся", — адзначыў Раман. Федэральная паліцыя ў 2014 годзе затрымала больш за 2 100 чалавек, якія займаюцца незаконным увозам людзей у краіну (у 2013 годзе — 1535 чалавек).
Большасць нелегалаў прыбываюць з Сірыі, Эрытрэі, Афганістана, Косава, Сербіі і Самалі. Федэральнай паліцыі ў мінулым годзе ўдалося прадухіліць амаль 30 тысяч незаконных ўездаў на тэрыторыю ФРГ як у краінах транзіту, так і ў краінах пражывання патэнцыйных нелегалаў. Дытэр Раман назваў гэта цудоўным вынікам працы для 40 нямецкіх кансультантаў ў замежных аэрапортах і ў прадстаўніцтвах ФРГ за мяжой. У 2015 годзе колькасць такіх кансультантаў плануецца павялічыць да 50 чалавек.