«Навічком» можна было атруціць яшчэ тысячы людзей

Следства па справе Скрыпаля расвавяло, што "Навічком", які застаўся ў бутэльцы пасля замаху на Скрыпаля, можна было атруціць яшчэ тысячы людзей.

Флакон з этыкеткай Nina Ricci быў знойдзены ў смеццевым баку на кухні дома Чарлі Роўлі ў горадзе Эймсберы недалёка ад Солсберы. Фота REUTERS

Флакон з этыкеткай Nina Ricci быў знойдзены ў смеццевым баку на кухні дома Чарлі Роўлі ў горадзе Эймсберы недалёка ад Солсберы. Фота REUTERS

На думку брытанскай паліцыі, флакон з "Навічком" быў спецыяльна сканструяваны так, каб яго можна было лёгка пранесці праз сістэму надгляду ў аэрапорце, а затым сабраць і выкарыстоўваць без пагрозы для здароўя выканаўцаў атручвання.

Нервова-паралітычнага рэчыва, што засталося ў флаконе ў Солсберы, хапіла б для таго, каб атруціць яшчэ некалькі тысяч чалавек, заявіў ВВС афіцэр паліцыі Дын Хейдан, які кіруе расследаваннем атручвання былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля.

У інтэрв'ю для праграмы ВВС "Панарама" Хейдан прадэманстраваў дакладную копію флакона з атрутным рэчывам.

Гаворка ідзе пра кантрафактную бутэлечку з этыкеткай Nina Ricci, якую брытанец Чарлі Роўлі знайшоў у парку ў Солсберы ў чэрвені 2018 года. Ён затым падарыў знаходку сваёй сяброўцы Дон Стэрджэс, бо меркаваў, што ў ім знаходзіцца парфума. Абодвух шпіталізавалі 30 чэрвеня з іх дома ў суседнім мястэчку Эймсберы, але лекары не змаглі выратаваць жанчыну. Роўлі цяпер ужо выпісалі з бальніцы.

 

Хейдан падчас праграмы ВВС "Панарама"

Хейдан падчас праграмы ВВС "Панарама"

"Як вы бачыце, па памеры бутэлечка вельмі невялікая. У яе быў запаяны каўпачок, які і ўтрымліваў "Навічок". Нападнікі ўскрылі кантэйнер, уставілі дазатар, а затым зверху змясцілі распырсквальнік", — растлумачыў Хейдан.

На думку брытанскай паліцыі, флакон быў спецыяльна сканструяваны так, каб яго можна было лёгка пранесці праз сістэму надгляду ў аэрапорце, а затым сабраць і выкарыстоўваць без пагрозы для здароўя выканаўцаў атручвання.

"Калі мы знайшлі бутэлечку, там яшчэ змяшчалася істотная колькасць "Навічка", — сказад Хейдан. На ўдакладняючае пытанне карэспандэнта ВВС афіцэр адказаў, што рэчыва магло б хапіць для таго, каб атруціць яшчэ некалькі тысяч чалавек.

 "Цяжка дакладна сказаць, але, верагодна, некалькі тысяч. Вельмі верагодна. Колькасць [рэчыва] у бутэлечцы і метад, якім яго нанеслі на дом Скрыпаля, былі абсалютна неабачлівымі", — дадаў кіраўнік расследавання.




Сяргей і Юлія Скрипаль былі атручаны нервова-паралітычным рэчывам "Навічок" 4 сакавіка 2018 года.

Паводле ВВС