На Чарнобыльскай АЭС аднавілі электразабеспячэнне

Украінскія спецыялісты «Укрэнерга» завяршылі рамонтныя работы на лініі 330 кВ Лясная — ЧАЭС. Адноўлена электразабеспячэнне Чарнобыльскай АЭС і Славуціча, які знаходзіцца побач, паведамляе прэс-служба «Укрэнерга».

img_4686.jpg


Нагадаем, на гэтым тыдні стала вядома, што інфраструктура Чарнобыльскай АЭС, якая знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў, і горад Славуціч — абясточаныя. Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што АЭС падключылі да аварыйных генератараў, аднак іх магутнасцяў хопіць прыкладна на 48 гадзін.

Адключэнне ЧАЭС ад электрычнасці стварала небяспеку выкіду ў паветра радыеактыўных рэчываў з ядзернага магільніка, які знаходзіцца на тэрыторыі станцыі.


10 сакавіка ў Мінэнерга Беларусі заявілі, што правялі працы па падачы напругі па высакавольтнай лініі электраперадачы, якая звязвае падстанцыю 330 кВ «Мазыр» і электрасеткавыя аб'екты ЧАЭС.

Ва ўкраінскім «Энергаатаме» гэтую інфармацыю назвалі фальшыўкай.