МЗС Украіны пракаментаваў затрыманне беларускага журналіста Дзяніса Івашына

Прафесійная дзейнасць не павінна быць падставай для затрымання журналіста. Пра гэта заявілі ва ўкраінскім МЗС, выказаўшы заклапочанасць затрыманнем беларускага журналіста Дзяніса Івашына.

denis_ivashin_grodno.jpg

— Грамадзянін Беларусі са статусам замежнага ўкраінца (статус могуць атрымаць замежнікі, якія маюць ўкраінскае этнічнае паходжанне або паходжанне з Украіны. — Заўв. TUT.BY), журналіст і валанцёр Дзяніс Івашын дапамагаў распавядаць свету пра злачынствы падчас расійскай агрэсіі супраць нашай дзяржавы. Таму яго затрыманне выклікала занепакоенасць МЗС Украіны, — заявілі ва ўкраінскім знешнепалітычным ведамстве.
Там адзначаюць, што прафесійная дзейнасць не павінна быць падставай для пераследу.
 Гэта затрыманне выклікае асаблівую занепакоенасць на фоне наступу на свабоду слова, жыцця і здароўя журналістаў у Рэспубліцы Беларусь. Мы патрабуем, каб разгляд справы Дзяніса Івашына быў празрыстым і бесстароннім і працягваем уважліва сачыць за кожным наступным крокам беларускіх уладаў, — заявілі ў МЗС Украіны.
Дзяніса Івашына затрымалі ў Гродне на мінулым тыдні. У кватэры журналіста, на дачы, а таксама па месцы жыхарства яго родных прайшлі ператрусы.
Сёння стала вядома, што Івашыну прад'явілі абвінавачанне па арт. 365 («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў») КК РБ. Бліжэйшыя два месяцы Івашын правядзе пад вартай.
tut.by