«Многія разглядаюць Германію, хутчэй, як саюзніка Расіі». Зяленскі адмяніў сустрэчу з кіраўніком нямецкага МЗС

Сустрэча міністра замежных спраў Германіі Аналены Бербок з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім адменена. Адна з галоўных прычын — Германія адмаўляецца аказваць ваенную дапамогу Украіне, распавядае РБК-Украіна.

3j0a4555__3__4_650x410.jpg

Па словах крыніцы, блізкай да ўраду Украіны, сустрэча не адбылася нібыта з-за таго, што міністр замежных спраў Германіі не дала адказ, ці адмовіцца ад Германія трубаправода «Паўночны паток — 2», калі Расія ўварвецца ва Украіну.

Акрамя таго, дадаў ён, сустрэча была адмененая з-за «адмовы Германіі аказваць Кіеву якую-небудзь ваенную дапамогу прама ці ўскосна».

«Многія ва Усходняй Еўропе і Кіеве ўсё часцей разглядаюць Германію, хутчэй, як саюзніка Расіі, чым як саюзніка Захаду. І яны так сябе паводзяць — паглядзіце на былога канцлера Шродэра», — заявіў суразмоўца тэлеканала.

Афіцыйнай прычынай між тым названа памылка ў раскладзе.

Разам з тым, канцлер Германіі Олаф Шольц у інтэрв'ю тэлеканалу CNN заявіў, што аб адмове Зяленскага сустракацца з Бербок нічога не ведае.

Раней паведамлялася, што Украіна абмяркуе з Германіяй і Францыяй блакаванне паставак зброі.