Міжнародная следчая група знайшла сведку запуску ракеты ў «Боінг» MH17

Міжнародная следчая група (JIT) знайшла сведку запуску ракеты ў малайзійскі "Боінг" рэйсу MH17, піша Еўрарадыё

boinh_2502.jpg

Пра гэта паведамляе CBS са спасылкай на кіраўніка групы Фрэда Вестэрбеке. Следчыя не сумняваюцца, што ракеты былі запушчаныяя з расійскай сістэмы «Бук».
Таксама Вестэрбеке падкрэсліў, што цягам апошніх пяці гадоў Расія не дапамагала расследаванню і не давала інфармацыю.
Як вядома, у чэрвені 2019-га Міжнародная следчая група назвала імёны чатырох падазраваных у катастрофе MH17:
расіянін Ігар Гіркін-Стралкоў, тагачасны міністр абароны так званай «ДНР»;
расіянін Сяргей Дубінскі, падначалены Стралкова, генерал-маёр расійскай арміі, які кіраваў ваеннай разведкай баевікоў;
расіянін Алег Пулатаў, падначалены Дубінскага, узначальваў 2-е аддзяленне ГРУ «ДНР»;
грамадзянін Украіны Леанід Харчанка, які ўзначальваў адно з падраздзяленняў ГРУ «ДНР» і разам з Пулатавым суправаджаў «Бук».