Мэр Парыжа падтрымала Алеся Бяляцкага

Мэр Парыжа падтрымала кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага, якога затрымалі ў ліпені па артыкулах аб масавых беспарадках і ўхіленні ад падаткаў.

Анн Ідальга

Анн Ідальга

Мэр Парыжа Анн Ідальга накіравала ліст у падтрымку кіраўніка ПЦ «Вясна» і ганаровага грамадзяніна Парыжа Алеся Бяляцкага. Прыводзім яго ў скарачэнні:
«Я, як і мноства грамадзян, прыхільныя абароне правоў чалавека, хвалююся аб развіцці сітуацыі ў Беларусі, дзе рэпрэсіі супраць апазіцыі да існуючага рэжыму носяць сістэмны характар.
Адвольныя арышты актывістаў, іх затрыманне ў парушэнне права на абарону і ў цэлым, у недастойных умовах, а таксама напады на арганізацыі грамадзянскай супольнасці супярэчаць каштоўнасцям, якія мы абараняем, і самому прынцыпу дэмакратыі.
Так як вы з'яўляецеся Ганаровым грамадзянінам Парыжа, я хачу вам сказаць, што я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, разам з асацыяцыямі, асноўная місія якіх — уздзейнічаць на рашэнне пазбавіць вас асноўных свабодаў», — піша мэр.

photo_2021_10_03_14_21_58.jpg