Малдова. Заўтра абяцаюць дзяржпераварот

Малдоўскі палітык Нікалае Паскару, кіраўнік грамадскага руху «Ваяводы» падзяліўся сакрэтнай інфармацыяй пра арганізацыю ў краіне дзяржаўнага перавароту.

images_cms_image_000039325_1.jpg


Паводле Паскару, у канцы сакавіка 2018 года ў Кішынёве адбудзецца антыдзяржаўны марш, у межах якога будзе абвешчана аб’яднанне з Румыніяй. «Ёсць сігналы, што 24 сакавіка будзе арганізаваны футбольны турнір, дзе збяруцца чальцы правых прарумынскіх арганізацый. Ёсць інфармацыя, што гэтыя экстрэмісцкія групоўкі дэстабілізуюць сітуацыю ў Кішынёве і акупуюць парламент Рэспублікі Малдова», — паведаміў ён. 

Лідар руху «ваяводаў» таксама заклікаў амбасады, акрэдытаваныя ў Малдове, і місію ААН у краіне «ўмяшацца для спынення гэтых правакацый і ціску з боку Румыніі».

Вельмі гучная заява Паскару выклікала цікавасць, аднак ацэнкі часам зусім супрацьлеглыя. Пішуць, што лялькаводы, якія могуць інспіраваць будучыя беспарадкі, сядзяць у Маскве, паколькі ў выніку перавароту будзе зрынуты цяперашні антырасійскі ўрад Малдовы. Не выключаюць, што ўрад партыі дэмакратаў і арганізуе пратэсты, каб увесці рэжым надзвычайнага становішча і застацца ва ўладзе. Якая версія слушная і наколькі ў прынцыпе сур’ёзны прагноз Паскару, мы даведаемся ўжо ў гэтыя выходныя.