Магчыма, знойдзены пісталет, з якога застрэлілі Нямцова
Як паведамляюць расійскія СМІ, падчас ператрусу дома ў маці былога байца спецбатальёна «Поўнач» Заура Дадаева аператыўнікі знайшлі пісталет ПМ, з аналагічнага якому быў застрэлены вядомы расійскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.
Следчы камітэт РФ ужо прызначыў правядзенне балістычнай экспертызы сканфіскаванага пісталета, у межах якой будуць даследаваны пяць патронаў ад пісталета ПМ калібра 9х18.
Згодна першапачатковымі сведчаннямі Дадаева, пісталет Макарава з глушыцелем і аўтамабіль прадаставіў нейкі Руслік. Пасля забойства Нямцова ад яго ж нібыта прыехаў малады чалавек, які забраў
пісталет з сабой. Раней следчыя меркавалі, што кілер мог выкінуць пісталет з Замаскварэцкага моста ў Маскву-раку, але шматтыднёвыя пошукі з дапамогай вадалазаў апынуліся безвыніковымі.
Акрамя балістычнага даследвання, будуць праведзеныя яшчэ фанаграфічная, судова-псіхалагічная і малекулярна-генетычная экспертызы, якія ў ліку іншага павінны вызначыць, ці дабраахвотна Дадаеў
дадаў першапачатковыя прызнальныя сведчанні.