Літва не будзе разглядаць патрабаванне Беларусі выдаць Ціханаўскую
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што Літва не мае намеру разглядаць просьбу Генпракуратуры Беларусі аб выдачы былой кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Пры гэтым Ландсбергіс адзначыў, што «Літва была і будзе той каменнай сцяной, за якой знойдуць прытулак усе дэмакратычныя сілы, якія пераследуюцца рэжымамі».
«Таму ўсе, хто знайшоў прытулак у Літве, могуць адчуваць сябе ў бяспецы, яны не будуць перададзеныя рэжымам — ні за сваю барацьбу за дэмакратыю, ні за свабоду слова або веравызнання. А беларускаму рэжыму мы можам сказаць: хутчэй пекла замерзне, чым мы пачнём разглядаць вашы патрабаванні», — сказаў Ландсбергіс.
Генпракуратура Беларусі ў пятніцу паведаміла, што накіравала Літве просьбу аб выдачы былой кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай «для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць парадку кіравання, грамадскай бяспекі і дзяржавы».
Нагадаем, беларускія ўлады вывезлі Святлану Ціханоўскую ў Літву 10 жніўня.
Паводле delfi.lt