Латышы выбіраюць парламент
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 6 раніцы. Галасаванне будзе доўжыцца да 19 гадзіны.
У перадвыбарных апытанняў перамагаюць пракрамлёўская сацыял-дэмакратычная партыя «Згода» і права-цэнтрысцкая партыя «Адзінства». Гэтая партыя перамагла на папярэдніх выбарах, але ва ўрад не ўвайшла, бо ніхто не хацеў быць з ёй у кааліцыі. За «Згоду» збіраюцца галасаваць 17% латышоў. «Адзінства» падтрымлівае 13–20% рэспандэнтаў.
Права-цэнтрысцкая кааліцыя ставіць на еўрапейскія каштоўнасці, сацыял-дэмакраты лічаць, што найлепшым для Латвіі быў бы Ўладзімір Пуцін. Гэткія словы прагучалі з вуснаў прадстаўніка «Згоды» мэра Рыгі Ніла Ушакова падчас візіту ў Маскву. Яны выклікалі хвалю крытыкі ў Латвіі ды ўзмацнілі перасцярогі наконт будучыні краіны на фоне агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Прадстаўнікі Крамля неаднаразова заяўлялі, што маюць намер бараніць «этнічных рускіх», што пражываюць у Латвіі. Расейскамоўная меншасць складае тут блізу 40%.
Латвійскія палітыкі асцерагаюцца, што яны стануць аб'ектам нападу з боку Масквы падчас старшынства ў ЕС, якое пачнецца 1 студзеня 2015 года.