Ланцуг салідарнасці з Беларуссю зладзяць літоўцы. Беларусы могуць працягнуць яго ад мяжы
«Гэта мой заклік да дзеянняў нашым братам і сёстрам ў Беларусі. Свабода ў крыві, а кроў льецца за свабоду», — напісаў на фб Andrius Tapinas.
23 жніўня, ў 19.00, у дзень гістарычнага Балтыйскага шляху, які прынёс свабоду краінам Балтыі, дзясяткі тысяч літоўцаў, у тым ліку прэзідэнт Даля Грыбаўскайце, далучацца да жывога ланцуга ад сэрца Вільнюса да літоўска-беларускай мяжы.
Мы называем гэта Шлях Свабоды! Мы называем гэта Шлях да свабоды!
Далучыцеся ад мяжы і прывядзіце жывы ланцуг далей у Беларусь, а можа і да самога Мінска. З'яднаемся да акцыі, пабудуем Шлях Свабоды і звернем увагу свету на барацьбу Беларусі за свабоду.
Падзяліцеся гэтым паведамленнем з усімі незалежнымі медыя-каналамі і сацыяльнымі сеткамі ў Беларусі.
У наступную нядзелю мы будзем чакаць вас на мяжы.