Японія ўпершыню за 30 гадоў адновіць кітабойны промысел
На камерцыйнае паляванне на кітоў у Японіі дзейнічаў мараторый, прыняты Міжнароднай камісіяй па здабычы кітоў. Цяпер японскія ўлады вырашылі пакінуць гэтую арганізацыю.
Японія пакінула Міжнародную камісію па здабычы кітоў (IWC), членам якой яна была на працягу больш за 60 гадоў. Цяпер японскія ўлады, плануюць аднавіць камерцыйнае паляванне на кітоў. Гэта ў Японіі было забаронена больш за 30 гадоў.
Рашэнне, тлумачыць агенцтва, было прынята пасля таго, як апошняя прапанова Токіё аднавіць кітабойны промысел была адхіленая на штогадовай нарадзе IWC у верасні мінулага года. Пасля гэтага Японія прыстрашыла тым, што пакіне міжнародную арганізацыю, у якой да гэтага часу няма адзінства меркаванняў адносна камерцыйнага палявання на кітоў: некаторыя яе члены выступаюць за кітабойны промысел, некаторыя — супраць, іншыя час ад часу падтрымліваюць то той, то іншы бок.
Каментуючы сітуацыю, якая склалася, генеральны сакратар японскага кабінета міністраў Ёсіхідэ Суга адзначыў, што адмова краін-членаў IWS падтрымліваць у верасні мінулага года прапанову Токіё «выявіла той факт, што ў арганізацыі краінам з рознымі поглядамі немагчыма нават спрабаваць суіснаваць разам». Аб планах пакінуць арганізацыю Японія заявіла ў снежні мінулага года, чым выклікала крытыку з боку Грынпіса і шэрагу такіх членаў IWC, як Аўстралія і Новая Зеландыя.
Паводле РБК