Ірландыя. Забараніць мову, каб яе выратаваць
Ірландская газета «Irish Examiner» апублікавала правакацыйны тэкст, прысвечаны лёсу ірландскай мовы. На думку аўтара публікацыі, ірландская мова памірае на вачах. Не дапамагаюць ані абавязковае вывучэнне мовы ў школах, ані дзяржаўныя субсідыі на падтрымку ірландскай літаратуры і СМІ. Нават у элітных філалагічных навучальных установах, дзе вывучаюць ірландскую, вучні за парогамі ўстаноў адразу пераходзяць на англійскую мову.
Як вярнуць ірландцам цікавасць да роднай мовы? На думку «Irish Examiner», для гэтага трэба ўспомніць асаблівасці нацыянальнай свядомасці. Як паказвае гісторыя, ірландцы традыцыйна супраціўляюцца таму, што ім навязваюць. Пачынаючы ад правальнай спробы англічан навязаць пратэстантызм да спроб прышчапіць мясцовым алкаголікам любоў да светлай маркі піва «Guinness». Тое ж самае было з мовай. Пакуль Ірландыя была калоніяй Англіі, ірландцы актыўна вывучалі родную мову.
Таму ў артыкуле робіцца радыкальная выснова: «Мы павінны выкарыстоўваць ядзерны варыянт — і цалкам забараніць нашу мову. Гэта абудзіць мяцежную ірландскую псіхіку і выкліча жаданне ведаць мову на самым дасканалым узроўні».
Паводле ірландскай прэсы