Ілан Маск хоча зрабіць платным прагляд відэа ў Твітары
Новая функцыя дазволіць стваральнікам відэа ў сацыяльнай сетцы браць плату з карыстальнікаў за доступ да свайго кантэнту.
Новы ўладальнік
Твітару Ілан Маск даручыў сваёй камандзе працаваць над функцыяй відэа з платным
доступам — «Paywalled Video», якая дазволіць людзям размяшчаць відэа і
спаганяць плату з карыстальнікаў за іх прагляд, паведамляе korrespondent.net.
Адзначаецца, што той, хто публікуе відэа, можа ўсталяваць цану прагляду ў дыяпазоне ад аднаго да дзесяці долараў. Такое паведамленне будзе паказана праз лагатып відэа з замочкам і подпісам «прагляд за $».
Той, хто заплаціць запатрабаваныя грошы, разблакіруе ў сябе відэа, пры гэтым стваральнік атрымае грошы праз Stripe, а Twitter будзе атрымліваць частку выручкі. Той, хто не заплаціў, не зможа паглядзець ролік, аднак можа паставіць лайк або рэтвітнуць паведамленне.
Абяцаюць, што новы сэрвіс могуць запусціць праз тыдзень-два.