Група мужчынаў у масках зладзіла масавае збіццё мігрантаў у Стакгольме
У пятніцу ўвечары група апранутых у чорнае мужчын у масках прайшліся па плошчы каля цэнтральнага чыгуначнага вакзалу у Стакгольме, збіваючы мігрантаў.
«Я бачыў, як былі збітыя, можа быць, тры чалавекі. Гэта не было футбольнай бойкай ці нечым падобным. Яны мэтанакіравана збівалі мігрантаў. Я быў вельмі напалоханы і ўцёк»,
— распавёў відавочца шведскай газэце Aftonbladet.
Перад нападамі, хлопцы з натоўпу раздавалі ўлёткі з словамі «Хопіць ужо!» і пагрозамі даць «паўночнаафрыканскім вулічным дзецям, якія бадзяюцца вакол»
«пакаранне, якога яны заслугоўваюць».
Улёткі адсылалі да забойства сацыяльнага работніка Аляксандры Мезхер, якая памёрла пасля нажавога ранення ў прытулку для
бездаглядных дзяцей і падлеткаў — уцекачоў.
Пасля падзеяў у пятніцу ўвечары Шведскі Рух Супраціву, ультраправая групоўка, апублікавала заяву, дзе сцвярджаецца, што на напад меў на мэце «зачыстку ад крымінальных мігрантаў
паўднёваафрыканскага паходжання раёну цэнтральнага чыгуначнага вакзалу».
У заяве таксама гаворыцца: «На працягу доўгага часу гэтыя крымінальныя імігранты рабавалі шведаў і чапляліся да ніх. Паліцыя ясна дала зразумець, што яны не маюць сродкаў, каб
прадухіліць іхныя злачынствы, і зараз мы не бачым іншай альтэрнатывы, чым самім пакараць іх так, як яны таго заслугоўваюць».
На працягу дзесяцігоддзяў Швецыя была адной з самых гасцінных краін для бежанцаў. У мінулым годзе, разам з Германіяй, яна прыняла найбольшую іх колькасць на душу насельніцтва. Аднак рост
сацыяльных праблем, звязаны з рэзкім павелічэннем колькасці бежанцаў, выклікаў счачок папулярнасці ультраправых, анты-імігранцкіх настрояў.