Французская выведка: Сярод тэрарыстаў былі грамадзяне РФ
Французская Нацыянальная рада па выведцы заявіла, што валодае дакладнымі дадзенымі пра тое, што ў тэрарыстычнай атацы на рок-канцэрце ў тэатры „Батаклан” прымалі ўдзел і грамадзяне Расійскай Федэрацыі.
Фота twitter.com/Ali_Salyar Чытай больш на: http://www.racyja.com/palityka/frantsuzskaya-vyvedka-syarod-terarysta/
Французскімі спецслужбамі ўстаноўлены імёны, па меншай меры, двух тэрарыстаў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, раней праходзілі службу ў элітных падраздзяленнях, падпарадкаваных прэзідэнту Чачні Рамзану Кадыраву.
Пра гэта заявіла брытанскае інфармацыйнае агенцтва Mirror, спасылаючыся на высокапастаўленую крыніцу ў Нацыянальнай радзе па выведцы Францыі.
У цяперашні час праводзяцца мерапрыемствы па пошуку і абясшкоджванні тых, хто арганізоўваў тэракты. Пры гэтым імёны фігурантаў не называюцца, а адзначаецца толькі тое, што яны вызваліліся са службы прыкладна ў пачатку 2014 года і далучыліся да тэрарыстычнай арганізацыі „Ісламская дзяржава”.
Літоўскі прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ адзначыла напярэдадні, што Еўропа прачнецца і жахнецца тады, калі Расія пачне ладзіць на яе тэрыторыі тэракты. "Вось тады не ліце слёзы, а ўзгадайце, як заклікалі Украіну да мірных перамоваў”, — падкрэсліла літоўскі прэзідэнт.