Фазель пасля публікацыі фота абдымкаў з Лукашэнкам некалькі дзён мусіў хавацца

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель, які займаў гэтую пасаду 27 гадоў, пакідае свой пост. На наступным тыдні на кангрэсе IIHF у Санкт-Пецярбургу будзе абраны новы кіраўнік фэдэрацыі.

Лукашэнка і Фазель у Мінску. 11 студзеня 2021

Лукашэнка і Фазель у Мінску. 11 студзеня 2021


Развітваючыся з пасадай, Фазель даў інтэрвію швейцарскаму выданню «Blick», дзе пагаварыў пра поспехі і няўдачы ў сваёй доўгай кар’еры.
На пытанне журналіста, ці абдымкі з Лукашэнкам былі найбольшым правалам у яго кар’еры, Рэнэ Фазэль адказаў:
— Так, мушу гэта прызнаць. Задумана ўсё было добра, але ўрэшце ўсё проста капітальна правалілася.
— Вы былі расчараваныя?
— Так. Я, напэўна, быў наіўны. Я думаў, што магу зрабіць нешта добрае. А ў выніку мусіў некалькі дзён хавацца. Бо, прабачце за выраз, срач узняўся надзвычайны.
У студзені 2021 году адбылася сустрэча Фазеля з Лукашэнкам у Мінску, калі вырашалася пытанне аб немагчымасці правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі. Візіт Фазеля ў Беларусь аказаўся скандальным. Беларускія ўлады выкарысталі яго ва ўласных прапагандысцкіх мэтах. Фотаздымкі і тэлекарцінкі, дзе Рэнэ Фазель абдымаецца з Аляксандрам Лукашэнкам, з'явіліся ў еўрапейскіх медыя і прымусілі кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі хакея апраўдвацца.
Паводле «Радыё Свабода».