Эканоміка Расіі адкоціцца на 15 гадоў з-за санкцый — Reuters
Эксперты прагназуюць, што 15-гадовы эканамічны рост Расіі будзе страчаны да канца 2023 года.
![1005412081_0_186_2700_1705_600x0_80_0_0_ec2208fc5c2570fca2174fd64c11186d.jpg 1005412081_0_186_2700_1705_600x0_80_0_0_ec2208fc5c2570fca2174fd64c11186d.jpg](/img/v1/images/1005412081_0_186_2700_1705_600x0_80_0_0_ec2208fc5c2570fca2174fd64c11186d.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле інфармацыі выдання, у 2022 годзе эканоміка Расіі скароціцца на 15%. Пры гэтым у 2023 годзе яна ўпадзе яшчэ на 3%. Такім чынам, вынік 30-гадовых інвестыцый у расійскую эканоміку будзе нівеліраваны. Пра гэта піша РБК са спасылкай на Reuters.
Адзначаецца, што ў выпадку, калі Еўропа цалкам адмовіцца ад імпарту энергарэсурсаў з Расіі, то спад эканомікі стане яшчэ нашмат больш значным.
У Reuters дадаюць, што сусветныя эканамічныя эксперты ўпэўненыя ў пашырэнні і ўзмацненні жорсткасці санкцый супраць РФ «у бліжэйшыя месяцы».
Адметна, што Расійская Федэрацыя цяпер зарабляе на экспарце энергарэсурсаў больш, чым да пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.