«Дыверсіі» на тэрыторыях ДНР і ЛНР аказваюцца фэйкавымі
Увечары 18 лютага і раніцай наступнага дня з так званых «ДНР» і «ЛНР» прыйшло некалькі паведамленняў пра «дыверсіі», якія рыхтуюцца і адбыліся. Адно за адным яны аказваюцца фэйкамі, піша «Еўрарадыё».
Напрыклад, «Народная міліцыя «ДНР» паведаміла
пра спробу «ўкраінскіх дыверсантаў» падарваць ёмістасці з хлорам у
Горлаўцы. Да гэтага паведамлення было прымацавана відэа з экшн-камеры. Мяркуючы
па метаданых, яно было змантаванае яшчэ 8 лютага. А знятае яшчэ раней:
праект, у якім працавалі над відэа, называецца «2021-02-04
ДРГ.prproj».
Таксама расійскія СМІ паведамілі, што на тэрыторыі
Растоўскай вобласці за кіламетр ад мяжы з Украінай разарваўся снарад. Нібыта
гэта адбылося раніцай 19 лютага паблізу станіцы Міцякінскай, за 300 метраў ад
жылых дамоў.
Аналагічныя паведамленні з гэтага ж месца паступалі ў жніўні 2014 года. Тады — якое супадзенне! — снарад таксама рвануў у 300 метрах ад бліжэйшага дома.