Дэпутат Дзярждумы Расіі ўнёс законапраект аб адмене прызнання незалежнасці Літвы

У Расійскую Дзярждуму ўнесены законапраект аб адмене прызнання незалежнасці Літвы.

Мітынг за незалежнасць Літвы, 1990 год.

Мітынг за незалежнасць Літвы, 1990 год.


Дэпутат ад «Адзінай Расіі» Яўген Фёдараў прапануе скасаваць пастанову Дзяржсавета СССР «Аб прызнанні незалежнасці Літоўскай Рэспублікі» ад 6 верасня 1991 года, паведамляе REFORM.by.

У абгрунтаванне свайго законапраекта Фёдараў спасылаецца на змены ў Канстытуцыі Расіі, якія абвяшчаюць, што РФ з’яўляецца правапераемніцай Саюза ССР на сваёй тэрыторыі, а таксама на вынікі рэферэндуму 17 сакавіка 1991 года. Ён таксама лічыць, што пастанова Дзяржсавета СССР была незаконнай, бо парушала Канстытуцыю СССР і закон аб выхадзе саюзных рэспублік, таму што ў Літве не праводзіўся рэферэндум аб выхадзе са складу СССР.

Законапраект пакуль толькі зарэгістраваны ў Дзярждуме і накіраваны яе старшыні. Ці будзе гэтая ініцыятыва мець нейкі працяг, пакуль невядома.