Дэменцыя ўратавала? Суд у Гаазе не вынесе прысуд за генацыд у Руандзе

Суд у Гаазе прызнаў непадсудным Фелісьена Кабугу, былога кіраўніка «Радыё тысячы пагоркаў», які заклікаў да генацыду ў Руандзе. У 1994 годзе за 100 дзён у краіне былі забітыя да мільёна чалавек.

felicien_kabuga_317802275_300x225.jpg

Фелісьен Кабуга, экс-прэзідэнт і адзін са стваральнікаў «Свабоднага радыё і тэлебачання тысячы пагоркаў», адказнага за заклікі да генацыду ў Руандзе, прызнаны асобай, якая знаходзіцца ў «стане сасудзістай дэменцыі», піша «Новая газета».

Прапагандыста з Руанды Фелісьена Кабугу (Félicien Kabuga) абвінавачвалі ў закліках да генацыду, фінансаванні ўзброеных атрадаў і палітычных арганізацый, адказных за масавыя забойствы ў краіне.

Аднак асуджаны прапагандыст не будзе. Пра непадсуднасць гаворыцца ў дакуменце, прынятым Міжнародным рэшткавым механізмам для крымінальных трыбуналаў у Гаазе.

Гэта азначае, што 87-гадоваму (або 90-гадоваму, як сцвярджае яго абарона) Кабугу, які абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасці, не вынесуць абвінаваўчы прысуд.

Тым не менш працэс над ім працягнецца, і ён не будзе вызвалены.



Кабуга, якога арыштавалі толькі ў траўні 2020 года ў парыжскім прыгарадзе, працягвае заставацца ў турме Гаагі.

Нягледзячы на тое, што, па словах суддзяў, у яго «вельмі мала шанцаў аднавіць сваю фізічную форму», Фелісьен Кабуга стане аб'ектам асаблівай, беспрэцэдэнтнай працэдуры, «якая максімальна нагадвае судовы працэс», аднак не з'яўляецца ім на самай справе, паколькі тры суддзі не могуць вынесці абвінаваўчы прысуд чалавеку, які знаходзіцца ў стане дэменцыі.

У рамках гэтай працэдуры абвінавачанне працягне прадстаўляць і рэгістраваць свае доказы, каб прадэманстраваць віну Кабугі ў здзяйсненні генацыду ў дачыненні да народа тутсі.

Кабуга застанецца пад медыцынскім наглядам, як гэта было з моманту яго экстрадыцыі ў Гаагу ў кастрычніку 2020 года. Калі ён пажадае, ён зможа прысутнічаць на будучых слуханнях у рэжыме відэаканферэнцыі са сваёй камеры ці асабіста.

Ахвярамі генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе сталі, па розных ацэнках, ад 700 тысяч да 1 мільёна чалавек. 


Падставай для разні стала гібель тагачаснага прэзідэнта Руанды Жувенала Габ'ярымана, які паходзіў з народнасці хуту. 6 красавіка яго самалёт быў збіты над аэрапортам Кігалі невядомай ракетай.

Абураныя хуту абвінавацілі ў яго смерці прадстаўнікоў народнасці тутсі і сталі помсціць ім. Людзей забівалі паўсюль — у дамах, на вуліцах, нават у цэрквах.

Інтэнсіўнасць знішчэнню людзей у Руандзе перасягнула нават злачынствы ў нацысцкага лагерах смерці — у сярэднім за хвіліну забівалі (у асноўным халоднай зброяй) каля 7 чалавек.