Да беларускай амбасады ў Варшаве прынеслі соль і грэчку для Лукашэнкі

Увечары 29 красавіка каля беларускай амбасады ў Варшаве адбылася супольная акцыя беларусаў, украінцаў і палякаў. У ёй узялі ўдзел каля 50 чалавек.

sol_2904_4.jpg

Яны прынеслі крупы і соль для Аляксандра Лукашэнкі. Гэта была рэакцыя на яго заявы, што ў заходніх краінах няма круп і солі і што жыхары гэтых краін стаялі ў чэргах каля беларускай мяжы па гэтыя харчы.
Удзельнікі акцыі рассыпалі грэчку, аўсянку, пшано і соль на тратуар. Паліцыя запісала пашпартныя звесткі некалькіх чалавек, якія закінулі пачкі на тэрыторыю амбасады.
У самой амбасадзе зачынілі вокны і дзверы.
Еўрарадыё