Чэмпіёны свету па Dota 2 адцураліся ад Пуціна
Кіберспартыўная каманда Team Spirit, якую не так даўно Пуцін віншаваў асабіста, пераязджае з Расіі ў Бялград.

Гэта тая самая каманда, якую Пуцін асабіста віншаваў з перамогай на The International-2021, а прапаганда называла яе гонарам Расіі.
У Team Spirit заявілі, што ў кіберспорту няма прывязкі да канкрэтнага пункту на карце, і яны пакідаюць Расію з-за вайны ва Украіне. Да таго ж, заўважылі ў камандзе, шмат хто з гульцоў паходзіць з Украіны.