Больш за 60% расіян згодныя на абмежаванне сваіх правоў дзеля парадку ў краіне

Парадак для Расіі цяпер больш важны, чым дэмакратыя, нават калі для яго захавання давядзецца пайсці на некаторыя абмежаванні асабістых свабод і парушэнні дэмакратычных прынцыпаў, лічыць 61 % удзельнікаў апытання "Левада-Цэнтра".



3210_3.jpg

Кожны пяты (21%) упэўнены, што Расіі больш патрэбна дэмакратыя, нават калі захаванне дэмакратычных прынцыпаў часам дае свабоду разбуральным і крымінальным элементам.

Не змаглі даць адказ 18% удзельнікаў апытання, праведзенага 27–30 сакавіка сярод 1 600 чалавек у 134 населеных пунктах 46 рэгіёнаў РФ.

Для многіх рэспандэнтаў парадак асацыюецца са строгім захаваннем законаў (44%), палітычнай і эканамічнай стабільнасцю (42%). Для іншых гэта спыненне раскрадвання, расцягвання краіны (27%), сацыяльная абарона малазабяспечаных (24 %), магчымасць для кожнага рэалізаваць свае правы і строгая дысцыпліна (па 18%), спыненне барацьбы уладаў (17%).

Між тым дэмакратыя, па словах 39% рэспандэнтаў, гэта свабода слова, друку, веравызнання. Звязваюць дэмакратыю з эканамічным росквітам 27% апытаных, парадкам і стабільнасцю — 25%, строгай законнасцю — 22%, прамымі выбарамі ўсіх вышэйшых кіраўнікоў дзяржавы — 20%.

Дэмакратычнае грамадства, лічаць расіяне, ўладкована такім чынам, што ў ім усё абавязаныя выконваць законы (36%), улада клапоціцца пра патрэбы людзей (34%), а грамадзяне могуць свабодна выказваць думкі аб дзяржаўных справах (31%).

Радзей рэспандэнты кажуць пра тое, што дэмакратыя — грамадскі інструмент, калі ўсе ўладныя органы абіраюцца на свабодных альтэрнатыўных выбарах (19%), або грамадзяне маюць магчымасць кантраляваць дзейнасць улады (18%).

Ці сумяшчальныя ў цяперашніх расійскіх умовах "парадак" і "дэмакратыя", 42% сказалі, што адно немагчыма без іншага. Для 9 % адно супярэчыць іншаму. 17% заявілі, што можа быць парадак без дэмакратыі, але дэмакратыя без парадку — не. Не змаглі адказаць 17%.

"Інтэрфакс"