Біл Гейтс: штучны інтэлект дазволіць мець трохдзённы працоўны тыдзень

Многія людзі цяпер баяцца, што іх звольняць або ім знізяць зарплату з-за штучнага інтэлекту. Аднак адзін з заснавальнікаў «Microsoft» Біл Гейтс лічыць, што чалавецтва чакае лепшая будучыня: дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту чалавецтва прыйдзе да трохдзённага працоўнага тыдня.

Фота з сайта www.aa.com.tr

Фота з сайта www.aa.com.tr

Мільярдэр Біл Гейтс лічыць, што развіццё штучнага інтэлекту дазволіць чалавецтву прыйсці да трохдзённага працоўнага тыдня. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю для падкаста «What Now?», які выйшаў на «Spotify» 21 лістапада, піша meduza.io.

Падчас гутаркі вядоўца падкаста, комік Трэвар Ноаспытаў, ці пагражае развіццё штучнага інтэлекту працоўным месцам. У адказ Гейтс сказаў, што аднойчы можа наступіць час, калі людзям «не прыйдзецца так шмат працаваць». Ён дапусціў, што будзе свет, у якім «машыны будуць вырабляць усю ежу і ўсё астатняе».

«Калі ўрэшце вы атрымаеце грамадства, у якім вам давядзецца працаваць толькі тры дні на тыдзень, то, напэўна, гэта Ок», — сказаў Гейтс.

Яшчэ ў ліпені Біл Гейтс заявіў у сваім блогу, што з развіццём штучнага інтэлекту некаторым работнікам спатрэбіцца падтрымка і перападрыхтоўка, і гэтым павінны займацца ўрады і кампаніі. «Я не думаю, што ўплыў штучнага інтэлекту будзе такім жа значным, як прамысловая рэвалюцыя, але ён, безумоўна, будзе такім жа вялікім, як з'яўленне персанальнага камп'ютара», — заявіў тады заснавальнік Microsoft.

Пра тое, што з развіццём штучнага інтэлекту працягласць працоўнага тыдня скароціцца, у кастрычніку казаў і кіраўнік фінансавай карпарацыі «JPMorgan» Джэймі Даймана.«Вашы дзеці будуць жыць да 100 гадоў і не будуць хварэць на рак дзякуючы тэхналогіям, а працаваць яны будуць, хутчэй за ўсё, тры з паловай дні на тыдзень», — заявіў ён у інтэрв'ю «Bloomberg».

Глядзіце таксама

Розныя апытанні грамадскай думкі паказалі, што многія людзі баяцца, што іх звольняць або ім знізяць зарплату з-за штучнага інтэлекту. Так, у ЗША 79% апытаных работнікаў паведамілі, што асцерагаюцца, што праз штучны інтэлект іх заробак знізіцца, прычым сярод міленіялаў такіх 82% — гэта вынікае з апытання, праведзенага ў красавіку 2023 года. Розныя даследаванні, праведзеныя ў Расіі ў 2022-2023 гадах, паказалі, што больш за палову апытаных баяцца, што праз развіццё штучнага інтэлекту скароцяцца працоўныя месцы.

У сакавіку 2023 года кіраўнік «Tesla» Ілан Маск, сузаснавальнік «Apple» Стыў Вазняк і больш за тысячу экспертаў падпісалі адкрыты ліст з заклікам прыпыніць распрацоўку прасунутага штучнага інтэлекту мінімум на паўгода, пакуль не з'явяцца агульныя пратаколы бяспекі. Біл Гейтс адмовіўся іх падтрымаць, заявіўшы, што такія заклікі «не вырашаць праблемы», а штучны інтэлект прынясе карысць чалавецтву.

Глядзіце таксама