Банк Расіі выпусціць купюру з Крымам

Банк Расіі плануе выпусціць у абарачэнне ў 2015 годзе памятную купюру з выявай Крыма. Намінал валюты будзе 100 расійскіх рублёў.



banknote_crimea.jpg

Аб гэтым паведамляе РІА «Новості» са спасылкай на прэс-службу ЦБ.
«Азначаная банкнота будзе выпушчаная ў абарачэнне ў 2015 годзе», — сказалі ў прэс-службе ЦБ. Раней у 2014 годзе ў Расіі былі адчаканены дзесяцірублёвыя манеты, прысвечаныя Крыму. Таксама ў інтэрнэце з'яўляліся выявы, на якіх паўвостраў быў адлюстраваны на несапраўдных «банкнотах» наміналам 3000 і 10 000 рублёў.
tvrain.ru