Арлеанская Панна — увасабленне гонару і ідэнтычнасці Францыі
Арлеанская Панна нарадзілася 6 студзеня 1412 года. Яна была інкарнацыяй французскай нацыянальнай ідэнтычнасці і гонару на працягу шасці стагоддзяў.
Арлеанскай Панне было толькі 19 год, калі англічане спалілі яе ўжывую, аднак яе слава настолькі вялікая, што ў Bibliothèque Nationale ў Парыжы ўтрымліваецца больш за 20 000 кніг пра яе. Яна сама не ведала дакладна, калі было яе нараджэнне ці колькі ёй было гадоў, але адзін чалавек Персефаль дэ Буланвільер (Perceval de Boullainvilliers) у лісце, напісаным у 1429 сказаў, што яна нарадзілася ноччу на св. Епіфанія ў 1412, і гэта дата, якая зараз шырокапрынятая.
Жана паходзіла з вёскі Домрэмі ў Лар’ене, што на паўночным усходзе Францыі (зараз Дамрэмі-ла-Пусэль у яе гонар). Яе бацька, Жак д’Арк, быў фермерам, яе маці, Ізабэла Рамэ, вучыла Жану казаць малітвы. Жана расла ў вельмі строгіх норавах. Калі ёй было 12 ці 13 яна пачала бачыць візіі і чуць галасы фігур, якіх яна ідэнтыфікавала як св. Міхаіла Архангела, св. Кацярыну Александрыйскую і св. Маргарыту Антыяхійскую. Яны сказалі ёй, што ў яе ёсць Боская місія змагацца і перамагчы англічан. Яна будзе чуць іх галасы многа разоў у жыцці і нават святыя не маглі быць падобныя да яе. Больш не было святых ваіцеляў, акрамя св. Кацярыны і св. Маргарыты, якія б адмаўляліся атрымліваць загады ад мужчын.
Французская манархія знаходзілася ў раздзіральных спрэчках. За перамогай Генрыха V, караля Англіі, пад Азэнкурам у 1415 ішлі новыя паразы французаў, і дамова 1420 у Труа прызнала Генрыха V галоўным над Карлам VI французскім (які хварэў на шаленства). Дамова пакінула без спадчыны яго сына, дафіна Карла, чые пазіцыі былі аслабленыя герцагам Бургундскім, які заключыў альянс з англічанамі.
У 1422 Генрых V і Карл VI памерлі на працягу двух месяцаў адзін за адным, пакідаючы новага англійскага караля, Генрыха VI, якому было менш года, тытулярным каралём Францыі. Яго дзядзька і рэгент, герцаг Бэдфардскі, узначаліў аперацыі ў Францыі.
Да студзеня 1429 агромністыя абшары Францыі былі пад кантролем англічан або бургундцаў, першыя ўзялі ў аблогу Арлеан, адзін з нямногіх гарадоў, лаяльных дафіну. Цяпер за справу ўзялася Жана д’Арк. Ва ўзросце ля 17 год яна павінна была быць занадта ўражлівай, каб заставіць аднаго з мясцовых феадалаў даць ёй эскорт да двара дафіна ў Шыньёне. Яна паехала туды, апранутая як мужчына. Згодна з запісамі таго часу, яе эскорт думаў, што яна з’ехала з глузду і паспрабаваў зкінуць яе ў канаву, але ўсё ж неяк быў вымушаны зрабіць тое, што яна кажа. У Шыньёне, выслухаўшы адзін з яе Боскіх галасоў, яна знайшла сярод іншых нобіляў дафіна, хаця яна ніколі перад гэтым не бачыла яго. Яна вымусіла яго даць ёй войска і павесці яго на Арлеан, каб выкінуць адтуль англічан.
Апрануўшыся і ўзброіўшыўся па-рыцарску, што ўвяло ў шок многіх французскіх нобіляў, яна павяла французскія войскі да перамогі праз серыю скіраваных атак, што вымусіла англічан пакінуць замак і адступіць. Падчас апошняй атакі яна была паранена стралой, але ўсё роўна вяла сваіх людзей да канчатковай перамогі.
Маральны дух французаў узняўся і дафін прызначыў Жанну камандуючай ягонай арміяй. Яна павяла яе на Рэймс, які адчыніў ёй свае вароты ў ліпені. Яна прысутнічала, калі дафін быў каранаваны як кароль Карл VII.
Многія з яе пераможаных праціўнікаў думалі, што Жана вядзьмарка, якой кіруе д’ябал, а не святыя. Герцаг Бэдфардскі называў яе “апосталкай дэманаў”. Яе мужчынская вопратка падцвярджала гэтае ўражанне. У маі 1430 яе захапілі бургундцы і прадалі за 10 000 франкаў англічанам, якія абвінавацілі яе ў ерасі. Царкоўны суд асудзіў яе і яна была спалена ў Руане 30 мая 1431. Зрабілі так, каб яе смерць была настолькі аганістычнай, як гэта было магчыма.
Кананізаваная ў 1920, Жана стала ўвасабленнем французскай нацыянальнай ідэнтычнасці і гонару на працягу шасці стагоддзяў, кожны аспект яе жыцця дыскутаваўся, абвяргаўся, станавіўся прадметам навуковых і пазанавуковых рэфлексій. Няўжо сапраўды такая неадукаваная сялянская дзяўчынка мела такую волю, якая зрабіла аднім з цудаў гісторыі?
Паводле History today