Знік яшчэ адзін спартовы гонар. Беларусы не здолелі прабіцца ў фінал камандных спаборніцтваў па фрыстайле

Сёння на Алімпійскіх гульнях упершыню ў гісторыі прайшлі камандныя спаборніцтвы па фрыстайле. Ад нашай краіны ўдзельнічалі тры чалавекі. Іх вынікі суміруюцца.

1020300511_0_0_2876_1808_1920x0_80_0_0_f8047d882ad41463c308937e6f930990.jpg


Ад Беларусі бралі ўдзел алімпійская чэмпіёнка 2018 года Ганна Гуськова, а таксама Станіслаў Гладчанка і Максім Гусцік.

Каб прабіцца ў фінал, трэба было трапіць у чацвёрку наймацнейшых. На жаль, беларусам гэта не ўдалося. Яны занялі апошняе шостае месца. Расія — пятая. У фінал выйшлі Кітай, Канада, ЗША і Швейцарыя.

Што да фіналаў у індывідуальных спаборніцтвах, то ў жанчын ён пройдзе ў панядзелак, у мужчын — у сераду.

Варта зазначыць, што ад 1998 года беларускія фрыстайлісты прывозілі медалі з кожнай зімовай Алімпіяды. Але і трэніраваў іх увесь гэты час адхілены ад зборнай Мікалай Казека.