З агульным лікам 2:12. Усе чатыры беларускія клубы вылецелі з футбольных еўракубкаў (абноўлена)
Як сказаў бы савецкі каментатар Мікалай Озераў, такі футбол нам не патрэбен.
Усе чатыры беларускія клубы сёння вылецелі з Лігі канферэнцый УЕФА. Гэта адзін з найгоршых вынікаў еўракампаніі за ўсю гісторыю футбола Беларусі.
Брэсцкае «Дынама» ў гульні ў адказ другога кваліфікацыйнага раунда ў Ерэване саступіла чэшскай «Вікторыі» з лікам 1:2 (першы матч — 1:2).
Жодзінскае «Тарпеда» ў Казані сустракалася з дацкім «Капенгагенам» і паказала поўную бездапаможнасць — 0:5 (першы матч — 1:4).
Галоўная нечаканасць — пасля перамогі тыдзень таму ў гасцях над батумскім «Дынама» (1:0) барысаўскі БАТЭ ў Барысаве буйна прайграў матч у адказ — 1:4.Таксама сенсацыя: салігорскі «Шахцёр» зноў саступіў люксембургскай «Фоле» — 0:1 (першы матч — 1:2).
Дарэчы, на матчы ў Люксембургу на стадыёне быў заўважаны БЧБ-банер.