З чаго б? Лукашэнка просіць Лаўрова не ўключаць Беларусь у склад Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Той прыляцеў у Мінск адзначаць 30-годдзе дыпламатычных адносін дзвюх краін. Лукашэнка пачаў сустрэчу з Лаўровым з таго, што стаў пераконваць расійскага міністра ў адсутнасці неабходнасці інкарпарацыі Беларусі.

1606322293_snimok_ekrana_2020_10_09_v_14_49_42.png


«Я калісьці сказаў. Думаю, вы падтрымаеце гэтую ідэю. Упэўнены, што падтрымаеце. Што мы не настолькі дурныя, каб кагосьці інкарпараваць, як на Захадзе кажуць, ці ўключаць у склад не тое Беларусі Расію, не тое Расіі Беларусь. Мы досыць разумныя, каб дзве незалежных дзяржавы маглі выбудаваць такую канструкцыю нашых адносін, што пазайздросцяць у свеце і іншыя. Мы да гэтага ідзем, рухаемся», — сказаў Лукашэнка, перадае REFORM.by.

Лукашэнка адзначыў, што ўвесь час чуе галасы аб паглынанні Беларусі, але гэтага не адбываецца.

«Я ўвесь час чую: заўтра паглынанне, заўтра інкарпарацыя... 30 гадоў прайшло. Не інкарпаравалі, не праглынулі, нічога не павезлі. А калі ўжо шчыра, то мы атрымліваем ад Расіі ўсё тое, што трэба суверэннай незалежнай дзяржаве. Так, былі ў нас розныя часы. Мы і спрачаліся, як блізкія людзі», — дадаў ён.