З Беларусі з'едуць сем'і амерыканскіх дыпламатаў. Прычына — сітуацыя вакол Украіны
Дзярждэп загадаў вывезці з Беларусі сям'і дыпламатаў з-за сітуацыі вакол Украіны. Акрамя таго, знешнепалітычнае ведамства ЗША рэкамендавала сваім грамадзянам не здзяйсняць паездак у Беларусь, паведамляе ТАСС.
Раней Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыняў аналагічнае рашэнне адносна сем'яў сваіх дыпламатаў, якія працуюць ва Украіне.
На Захадзе па-ранейшаму лічаць рэальнай пагрозу расійскага вайсковага ўварвання на тэрыторыю Украіны. У Расіі імавернасць такога канфлікту адмаўляюць.