Вітальд Вашчыкоўскі: «Галоўная праблема — гэта мяжа»

Міністр замежных спраў Польшчы наведаў Гродна. Каля помніка пісьменніцы Элізы Ажэшкі дыпламат урачыста ўсклаў вянок і адказаў на пытанні журналістаў, датычна сваіх сустрэчаў у Мінску.



img_2593_bs_640x400.jpg

Наперадзе ў польскага міністра яшчэ візіт у Ваўкавыск, на радзіму яго продкаў.

Мяжа, Саюз Палякаў, вайна ва Украіне

 

З Лукашэнкам мы размаўлялі каля гадзіны. Галоўная праблема, канешне, гэта мяжа, яе мадэрнізацыя, прывядзенне да рэалізацыі пытання аб малым памежным руху. Таксама мы размаўлялі пра палякаў, якія жывуць у Беларусі, як пашырыць іх мажлівасці ў галіне адукацыі і культуры. Закранулі таксама пытанне развязання расійска-ўкраінскага канфлікту: Беларусь і Польшча ў бліжэйшай будучыні могуць быць аўтарамі чарговай мірнай ініцыятывы.

Тэракты ў Брусэлі

 

Яшчэ учора мы размаўлялі са сп. Макеем аб тым, як кантраляваць мяжу належным чынам, каб не дайшло да яе нелегальнага перасячэння ў будучыні нейкай чарговай хваляй мігрантаў. Мы абодва спачуваем ахвярам учорашняга тэрарыстычнага нападу у Брусэлі.

Гісторыя аб’ядноўвае

 

Я звярнуў увагу прэзідэнта Лукашэнкі на тое, што абодва нашы народы былі ахвярамі злачынстваў і тэрору. Таму, нас гісторыя не падзяляе, а хутчэй аб’ядноўвае: беларусы і палякі сталі ахвярамі рэпрэсіяў з боку іншых. Таму ў нас няма гістарычных канфліктаў. Гэта ўсё можна пераказаць прафесійным гісторыкам, якія апішуць, занатуюць, пакажуць, а мы ўжо будзем разам шанаваць.

Макея запрашаюць у Варшаву

 

Я запрасіў міністра Макея адведаць Варшаву як мага хутчэй. Праз тры-чатыры месяцы сюды прыедзе таксама віцэ-прэм’ер Польшчы сп. Муравецкі. Ён будзе працягваць наш дыялог у галіне эканомікі.

Саюз Палякаў на Беларусі

 

Не хачу ўскладаць на гэта вялікія надзеі, але мы дамовіліся сустрэцца яшчэ раз, каб перагутарыць аб тым, як аднавіць працу Саюзу Палякаў на Беларусі. Але пакінем гэта дыпламатам і экспертам, якія ў цішыні сваіх кабінетаў змогуць падрыхтаваць варыянты для аднаўлення гэтай працы.

Я тутэйшы!

 

Асабістыя моманты яшчэ наперадзе (міністр мае на ўвазе паездку ў Ваўкавыск). З гэтай тэрыторыі паходзіць мая сям’я. Мая мама нарадзілася ў Ваўкавыску ў 1936-м годзе. Тут правяла першыя гады свайго жыцця, тут жылі і працавалі мае дзяды. Але пасля 1945 году усе былі пераселеныя ў Польшчу. Таму, можна сказаць, што я таксама «тутэйшы»!

belsat.eu__wp_content_uplo_35b902ea4350835e82e55494e218f375.html

belsat.eu__wp_content_uplo_d3c23ada06c01ce3dcb40e3ba0989598.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_61df7575d73d8e7691e1ddf77610863d.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_b1cffc11412ac54ec04c8af16b238833.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_1a094cb4c7962ceda741bd32a6045b75.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_7dbeb4d049218c2193f1294192e20fdf.html

  •  
  • belsat.eu__wp_content_uplo_ca1512886a8fb5ee556509e939e0593e.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_dbbec1f4d71ba265599dd0f654ffdada.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_6c30383896fc607bb9468406f30d4bff.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_c80b29b2af0e78a9c768aae62a4e9ec5.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_f9a6a00331e4a4081766d560471b15bf.html

     

     belsat.eu