«Успомніў пра больш як 600 палітвзняў». Кіраўнік МЗС Фінляндыі расказаў, пра што гаварыў з Макеем

Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста заявіў, што з кіраўніком беларускага МЗС яны абмяркоўвалі праблему правоў чалавека, за парушэнне якіх ЕС увёў санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. Хаавіста таксама асобна ўспомніў пра больш як 600 палітвязняў у Беларусі.

d5101d7b03fc0c410d56053b68b1048f.jpg.webp

Фінскі міністр паведаміў газеце Helsingin Sanomat, што давёў беларускаму міністру, што Фінляндыя гатова ўзяць удзел ва ўрэгуляванні беларускага крызісу ў рамках платформы АБСЕ. Таксама ён нагадаў Макею, што беларуская апазіцыя неаднаразова заклікала да дыялогу, аднак улады ніяк не рэагавалі на гэтыя заявы. 

Пека Хаавіста дадаў, што ў размове з Уладзімірам Макеем падымалася тэма незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС.

Адметна, што раней прэс-служба беларускага МЗС заяўляла, што ў Нью-Ёрку ў рамках Генасамблеі ААН кіраўнік МЗС Беларусі абмеркаваў з Пека Хаавіста «шэраг пытанняў у сферы ўзаемнай цікавасці».

Паводле «Наша Нівы».