«У труне мы бачылі вашыя падаткі» — флэшмоб ад грамадзянскай кампаніі «Zмена»

Павел Вінаградаў са сваймі паплечнікамі прынёс труну на прыступкі Інспекцыі падаткаў і збораў Мінску.



0131_hdz_padatki_flashzmena_01_erxo4.jpg

На дамавіне быў надпіс на рускай мове: «У труне мы бачылі вашыя падаткі».

Нагодай для акцыі сталі «варʼяцкія» падаткі, якія апошнім часам спрабуюць увесці ў Беларусі, распавёў Павел Вінаградаў «Белсату».

«Доўгі час я вымушана пражываў у Беразіно. І вось я вярнуўся, спадзяюся, «Zмена» будзе больш-менш рэгулярна нешта рабіць. Абстаноўка ў краіне пагаршаецца з кожным днём, то бок нагоды для акцыяў ёсць. Дзякуй, што дзяржава не забываецца пра нас і падкідвае ідэі для новых акцыяў», — адзначыў актывіст.

Акцыя кампаніі «Zмена» з труной — першая за паўтара года. Лідара кампаніі Паўла Вінаградава арыштавалі ў 2010 годзе, пасля Плошчы, а затым асудзілі на 4 гады зняволення. 14 верасня 2011 года актывіста вызвалілі паводле ўказу аб памілаванні, падпісанага Лукашэнкам.

Актывіст жыў у Беразіно з канца снежня 2014 года да 25 кастрычніка мінулага года. З канца снежня 2014-га да 25 кастрычніка 2015 года хлапец жыў у Беразіно — пакуль з яго не знялі прэвентыўнага нагляду.

Павел Вінаградаў сцвярджае, што, калі б не зʼехаў з Мінску, праваахоўнікі маглі зрабіць яго «паліталкаголікам» і змясціць у ЛТП, бо часта затрымлівалі, у тым ліку нібыта ў стане алкагольнага апʼянення. Менавіта з гэтай прычыны актывіст часова пакінуў сталіцу.

У леташнім лістападзе ў эфіры «Белсату» Павел Вінаградаў распавёў, што збіраецца выйсці з «Гавары праўду».

belsat.eu