У Індэксе дэмакратыі Беларусь апынулася ніжэй Расіі

У Індэксе дэмакратыі, які штогод складае брытанская даследчая арганізацыя The Economist Intelligence Unit, Беларусь заняла 141-е месца.

world_map.png

Усяго ў спіс увайшлі 165 краін свету.
Калі параўнаць цяперашні індэкс дэмакратыі з леташнім, то бачна, што пазіцыя Беларусі ў дадзеным рэйтынгу пагаршаецца.
Калі ў новым індэксе Беларусь заняла 141-е месца з 2,88 баламі, то ў мінулым годзе яна займала 137-е месца з 3,13 баламі. У 2018 годзе беларуская адзнака была такой жа.
У леташнім рэйтынгу з краін-суседзяў Беларусь абыйшла толькі Расію, якая займала ў спісе 144-ю пазіцыю. У гэтым годзе сітуацыя змянілася, бо Расія ў індэксе заняла 134-е месца. У Літвы — 37-е месца, у Латвіі — 38-е, у Польшчы — 57-е, а ва Украіны — 78-е месца.
Беларусь у рэйтынгу аднесеная да групы аўтарытарных дзяржаў. У гэты ж «клуб» патрапілі такія постсавецкія дзяржавы як Расія, Азербайджан, Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан.
Краіны Балтыі ў рэйтынгу The Economist Intelligence Unit названы «свабоднымі», а Украіна, Малдова, Грузія, Арменія і Кыргызстан аднесены да «гібрыдных» рэжымаў: яны з’яўляюцца дэмакратычнымі, але асобныя праявы аўтарытарызму ўсё роўна прысутнічаюць.
Першае месца ў рэйтынгу «Індэкс дэмакратыі» у 2019 годзе зноў заняла Нарвегія, за ёй ідуць Ісландыя і Швецыя, а замыкаюць рэйтынг ЦАР, Сірыя і Паўночная Карэя.
Паводле thinktanks.by