Святлана Ціханоўская ініцыявала 7 лютага Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
Святлана Ціханоўская ініцыявала 7 лютага Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Да акцыі, з улікам усіх абмежаванняў па каранавірусе, могуць далучыцца дыяспары і ўсе, хто падтрымлівае беларусаў.
Палітыкі і вядомыя людзі могуць падтрымаць кампанію ў сацсетках з хэштэгам # standwithbelarus, паведамляе REFORM.by.
У супрацоўніцтве з беларускай дыяспарай і ініцыятывай «Беларусы замежжа» 6 лютага будзе запушчана вялікая канферэнцыя салідарнасці. У яе рамках пройдуць круглыя сталы па пытаннях Беларусі і запуску новых «народных пасольстваў». Спікерамі выступяць Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, а таксама іншыя палітыкі і прадстаўнікі дыяспар «народных пасольстваў», міжнародных фондаў і вядомыя артысты.
Да канферэнцыі можна будзе далучыцца анлайн.