Святлана Ціханоўская аб'ядналася са штабамі Бабарыкі і Цапкалы

Сёння, 16 ліпеня, прайшла сустрэча штабоў трох альтэрнатыўных кандыдатаў: Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі, на якой было абвешчана пра аб'яднанне намаганняў.

photo_2020_07_16_15_51_22.jpg


На сустрэчы штабы прадстаўлялі кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. У паведамленні штаба Бабарыкі сказана, што аб'яднаная каманда плануе:

    • заклікаць выбаршчыкаў прыйсці на выбары 9 чысла 2020 года і галасаваць
    • вызваліць палітвязняў, эканамічных зняволеных, надаць права на перагляд спраў у незалежных і сумленных судах
    • правесц паўторныя сумленныя выбары пасля 9 жніўня 2020 года
    • інфармаваць выбаршчыкаў аб неабходнасці абараняць свой голас рознымі спосабамі
    • заклікаць удзельнічаць у ініцыятывах За сумленныя выбары: "Сумленныя людзі", "Права выбару", "Рух Праўда" і інш., станавіцца назіральнікамі
    • заклікаць у момант галасавання выкарыстоўваць механізмы, якія будуць прапанаваныя, для фіксацыі свайго голасу і яўкі.


    Паводле babariko.vision