Прарасійскую партыю «Союз» не зарэгістравалі ў Міністэрстве юстыцыі

Прычына ў «мёртвых душах».

zapret_na_vyezd_iz_rossii.jpg

Прарасійскую партыю «Союз» не зарэгістравалі ў Міністэрстве юстыцыі.
Справа ў тым, што для стварэння партыі патрэбная наяўнасць як мінімум 1000 чальцоў-заснавальнікаў. Мінюст, праверыўшы пададзены прарасійскімі актывістамі спіс з 1023 людзей, высветліў, што 26 асоб з яго папросту не існуюць.
Адпаведна, колькасць чальцоў не дацягнула да тысячы — і «Союзу» адмовілі ў рэгістрацыі.