Павел Латушка: фашызм вяртаецца на беларускую зямлю
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання звярнуўся да беларусаў увогуле, і да дваравых актывістаў, у прыватнасці.
— На гэтым тыдні мы ўсе пачулі з вуснаў злачынца ў пагонах,
што Лукашэнка выдаў ліцэнзію на забойствы і расправы над мірнымі грамадзянамі,
на тое, каб у нашай краіне пачалі стварацца канцлагеры, — распавёў Павел Латушка. — Нам кажуць, што мы
лішнія людзі на беларускай зямлі. І для тых, хто мае свой пункт гледжання,
пабудуюць спецыяльны лагер для адсялення за калючым дротам.
Нам гэта нічога не нагадвае? Так, гэта фашызм. Ён вяртаецца
на беларускую зямлю.
Мы ўжо прайшлі шлях ад першых сустрэч на перадвыбарных пляцоўках да натхняльных стотысячных маршаў у цэнтрах гарадоў. Пратэст развіваўся і мяняў форму. Нягледзячы на рэпрэсіі і спробы нас раз'яднаць, нягледзячы на пагрозы і грубую прапаганду, мы працягваем змагацца і працягваем выходзіць да перамогі! Нам нельга спыняцца. Рэжым менавіта гэтага і дамагаецца, каб сказаць свету, што нас меншасць і мы памыліліся. Не! Памыліўся рэжым, пачаўшы вайну супраць уласнага народа. Нас большасць і ён прайграе.
У нашых руках будучыня нашай краіны, нашых дзяцей. Мы
павінны абараніць сябе. Мы народ. Мы ніколі не будзем рабамі.
Чат-бот Народнага антыкрызіснага кіравання заўсёды адкрыты
для прапаноў: нам ёсць, чым падзяліцца адзін з адным. Маршы большасці не
спыняцца і не здзьмуюцца, таму што мы ўсе адзіныя ў патрабаванні
спыніць хлусіць і спыніць дзяржаўны генацыд. Гэта не спыніць і не
замаскіраваць. Мы працягнем стаяць на сваім!