Павел Севярынец запускае бясплатныя лідарскія курсы

18 кастрычніка, у чацвер а 18.00 у Мінску пачынаюцца бясплатныя лідарскія курсы Паўла Севярынца, раней вядомыя як «Курсы дыджэяў Адраджэння». 

kursy_1.jpg

Тры месяцы па чацвегах, з 18.00 да 20.00 — дзевяць тэарэтычных і тры практычных заняткі ў галіне лідарства, масавай і індывідуальнай псіхалогіі, тэорыі і практыцы шоў, працы са СМІ, блогінгу, эфектыўнага менеджменту ў беларускім руху.Як правільна выступаць, як адстойваць свой пункт погляду перад аўдыторыяй, як гуртаваць людзей і як працаваць у камандзе — у беларускіх умовах.
Спачатку — тэст на беларускі ІQ. Рэйтынг дадаецца на кожным занятку. Затым — тры выпрабаванні (практыка).
12 лепшых атрымаюць дыпломы пераможцаў, яшчэ 12 здольных удзельнікаў — сертыфікаты менеджэраў.Выкладчыкі — вядомыя дзеячы нацыянальнага руху.
18 кастрычніка — пачатковы тэст (100 пытанняў).Час: 18.00.
Месца — прастора «Тартак» (вул. Магілёўская 2/2, за гандлёвым цэнтрам «Мост», ст. метро «Інстытут Культуры»).
Партнёр: кампанія «Будзьма беларусамі!»
Уваход вольны.
Для папярэдняй рэгістрацыі патэлефануйце 80295160861 (для тых, хто зарэгіструецца загадзя — бонус ))Далучайцеся!
Паводле budzma.by