Народны дэпутат запрапанаваў украінскай уладзе новую стратэгію адносна Беларусі (відэа)
Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь, як намеснік кіраўніка камітэта Вярхоўнай Рады па замежных справах, правёў брыфінг па тэме магчымай інкарпарацыі Беларусі ў склад Расіі. Таксама гэтае пытанне будзе абгаворанае на пасяджэнні камітэта.
Адпаведная інфармацыя з’явілася на асабістай старонцы Ігара Гузя ў Фэйсбуку.
Дэпутат запрапанаваў ўкраінскім уладам перагледзець супрацоўніцтва з Беларуссю, адзінай стратэгіяй якой было сяброўства з Лукашэнка, а менавіта:
1) Узмацніць амбасаду Украіны ў Беларусі. Праца ўкраінскага дыпламатычнага корпуса ў краіне недастатковая. Час узмацніць працу па многіх напрамках, як папулярызацыя агульнай гісторыі Украіны і Беларусі (у нас ёсць агульныя гістарычныя героі, такія, напрыклад, як Канстанцін Астрожскі). Трэба фарміраваць станоўчы імідж Украіны сярод жыхароў Беларусі праз больш актыўны абмен дэлегацыямі, культурныя праграмы. Час арганізоўваць семінары для беларусаў (журналістаў і блогераў), як супрацьстаяць інфармацыйнай вайне і рознымі спосабамі дапамагаць беларускім патрыятычным структурам.
2) Узмацніць інфармацыйную палітыку Украіны. Украіна на жаль, не прадстаўленая ў інфармацыйным полі Беларусі. Трэба патрабаваць з'яўлення ў Беларусі ўкраінскага тэлеканала, размовы аб якім вядуцца ўжо не першы год, а таксама распрацаваць праграму па больш актыўным прасоўванні ўкраінскай парадку дня на тэрыторыі суседняй краіны.
3) Прапрацаваць пытанне дзеянняў Украіна калі Беларусь усё ж будзе захоплена. А гэта і ўзмацненне абараназдольнасці прыгранічных да Беларусі абласцей Украіны, i пачатак ужо цяпер кансультацый прадстаўнікоў украінскіх спецслужбаў беларускіх актывістаў па пытанні разгортвання "сеткі патрыятычных структур" у Беларусі на выпадак акупацыі з боку Расіі. Асобным блёкам тут стаіць лёс беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі за Украіну і могуць стаць касцяком структур, якія будуць адстойваць незалежнасьць Беларусі. Трэба даць "зялёнае святло" на фарміраванне ваеннай адзінкі ва ўкраінскай арміі, якая складалася з беларусаў. Да гэтага часу ўсе такія спробы беларускіх добраахвотнікаў сустракаліся з супрацівам; трэба патрабаваць ад беларускіх уладаў спыніць пераслед у краіне беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі за Украіну; а таксама перастаць маніпуляваць з законам аб атрыманні замежнымі добраахвотнікамі ўкраінскага грамадзянства.
“Усе гэтыя пытанні — выклік украінскаму дзяржаве. І толькі дзеяннямі на апярэджанне мы можам засцерагчы Украіну”, — кажацца ў допісе народнага дэпутата.
Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду “Пагоня”