Лукашэнка зноў заявіў, што перакрые транзіт газу ў Еўропу. У Крамлі адразу ж адрэагавалі
Лукашэнка паабяцаў скарыстацца «гэтай жорсткай мерай», калі не будзе іншага выхаду адказаць на санкцыі, піша «Салідарнасць».
Чарговая пагроза перакрыць транзіт газу ў Еўропу праз санкцыі, якія ўводзяцца заходнімі краінамі, Лукашэнка агучыў у інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT.
— Калі санкцыі, якія яны ўводзяць або ўвядуць у будучыні, паставяць нас у надзвычайнае становішча і ў нас не будзе ніякага выхаду адказаць іншымі мерамі на іх санкцыі, мы скарыстаемся і гэтай жорсткай мерай,
— прыводзіць яго словы «БЕЛТА».
Характэрна, што яго словы тут жа былі адкаментаваныя ў Крамлі.
— Мы па-ранейшаму хочам спадзявацца, што нішто не перашкодзіць Расійскай Федэрацыі і далей бездакорна выконваць свае абавязацельствы па дзеючых кантрактах, — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе расійскае агенцтва «ПРАЙМ».
Адзначым, што заявы перакрыць транзіт газу ў Еўропу Лукашэнка агучвае не першы раз. Раней ён паведамляў, што гатовы спыніць транзіт энерганосьбітаў у выпадку рэалізацыі Польшчай пагрозы закрыць мяжу.
— Слухайце, калі мяне будуць душыць палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, пра што вы гаворыце? — заявіў Лукашэнка.