Лукашэнка пракаментаваў начныя сутыкненні з АМАПам

«Гэта добра, што АМАПаўцы іх утрымалі. Калі б яны дайшлі да Палаца незалежнасці, там ужо іншы расклад: служба бяспекі і антытэрор», — цытуе Лукашэнку onliner.by са спасылкай на БелТА.

sb.by

sb.by

«Тое, пра што я казаў, гэта ўсё пацвярджаецца. Калі хтосьці не верыў, то ён цяпер у гэта паверыў. То-бок нам спрабуюць гэтую заварушку падкінуць. Я папярэджваў: майдану не будзе, як бы камусьці гэтага ні хацелася. Таму трэба ўціхамірыцца, супакоіцца, — адзначыў Лукашэнка.  — А бацькам трэці раз кажу паглядзець, дзе іх чада, каб не было потым балюча. каб не ахалі, не охалі».
Паранена недзе 25 рабят з АМАПу. Ёсць пераломы рук, ног. Спецыяльна, мэтанакіравана білі па гэтых рабятах. Яны адказалі. Чаго цяпер рыдаць і плакаць? Таму адказ будзе адэкватны. Краіну разарваць мы не дазволім.
Аляксандр Лукашэнка распавёў, што, збіраючы па крупіцах інфармацыю напярэдадні, ужо было бачна, што можа быць.
Канешне, гэта не тое, што хацелася (арганізатарам акцый. — Заўв. БелТА.). Хацелася, як я казаў, распаліць пажар у цэнтры Мінска, хапаць галавешкі і раскідваць па ўсім Мінску. Канешне, гэта ў іх не атрымалася. Дзесьці, можа, і мы дапусцілі нейкія памылкі, дзесьці былі промахі.  Я таксама шчыра прызнаваўся, што мы яшчэ не ўсе ведаем, чаго яны хочуць.
Паведамляецца нібыта пра факты, пра якія Лукашэнку даклалі «літаральна гэтай раніцай».
Па адной размове мы бачым лялькаводаў. Адна з ліній гэтых лялькаваодаў — Чэхія. Сёння ўжо з Чэхіі кіруюць нашым аб'яднаным штабам, дзе, прабачце мяне, сядзяць гэтыя авечкі, нічога не разумеючы, што ад іх хочуць. Я даручыў выдаць гэтую інфармацыю ў СМІ, каб убачылі, чаго яны хочуць. Яны працягваюць насядаць, працягваюць патрабаваць: выводзьце людзей на вуліцу і вядзіце перамовы з уладамі аб добраахвотнай здачы ўлады, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
То-бок Лукашэнка, які знаходзіцца на чале вертыкалі ўлады добраахвотна пры 80% галасоў павінен перадаць ім уладу. Гэта адтуль ідуць каманды. Трэба аддаць належнае нашым мясцовым — яны абураныя да мяжы і кажуць: ды гэта немагчыма, у Беларусі не тая сітуацыя, каб весці перамовы. Карацей, спрабуюць кіраваць працэсам з-за мяжы. Я пра Польшчу не кажу. Там ужо ўсе аселі і таксама пачынаюць дзёргаць за нітачкі. Я не кажу пра Украіну (адтуль ехалі). Гэта, перакананы, не дзяржаўная палітыка, але там хапае гэтых майданутых, пра якіх я казаў. У тым ліку, на жаль, з Расіі пэўны прыток людзей.
Кіраўнік краіны пры гэтым звярнуў увагу, што гэтыя прыезджыя не лезуць самі на штыкі.
Яны на штыкі пацаноў кінулі. Вы ж бачылі, хто сёння па начах там бадзяўся і спрабаваў правакаваць міліцыю. і не проста правакаваць. Вы заўважылі — яны ўжо штурмам спрабавалі ўзяць ці тое РУУС, ці тое УУС. Яны ў Наваградку і Карэлічах, па-мойму (гэтая інфармацыя пацвярджаецца), штурмам хацелі ўзяць органы ўлады.
— Але самае дзіўнае, што мяне насцярожыла ноччу: з вечара мы атрымалі аператыўную інфармацыю ад гэтага так званага аб'яднанага штаба. Хтосьці ж дадумаўся іх разам сабраць у адзін будынак. І журналістаў яшчэ апазіцыйных. Усяго недзе 55 чалавек. І з іх ёсць яшчэ чалавек, які, напэўна, з галавой сябруе, — патэлефанаваў нам і папрасіў дзяржаву ўзяць пад ахову гэты офіс. Спужаліся. Патрэбная была сакральная ахвяра. Разумееце, атачылі гэты офіс, і хто яго ведае, хто атачыў... І нам даваялося 120 чалавек выдзеліць для таго, каб кантраляваць сітуацыю вакол гэтага офісу.  Не дай Бог адкруцілі б галаву адной з іх ці камусьці, мы б адмываліся гадамі. Таму вымушаныя былі ўзяць іх пад ахову. Яны гэта не цэняць. Хутка ацэняць. Але мы разбярэмся з кожным, хто штурхае гэтых пацанятаў на беспарадкі. Думаю, што і ў іх мазгі павернуцца ў патрэбным кірунку, і яны зразумеюць, што проста паляць пад сваімі нагамі зямлю. Дапусціць гэтага мы не можам,
 — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Але калі ў 200 метрах ад Палацу незалежнасці збіраюць натоўп, і па тэлефоне мы чуем: нам трэба тысяч 100, каб ісці на штурм Палаца незалежнасці... Якая рэакцыя будзе праваахоўных органаў? Гэта добра, што АМАПаўцы іх утрымалі. Калі б яны дайшлі да Палаца незалежнасці, там ужо іншы расклад, там Служба бяспекі працуе, антытэрор. І гэта б мала не падалося.
Таму трэба сказаць дзякуй гэтым рабятам  — АМАПаўцам — яны іх убераглі ад крытычнага кроку. Сітуацыя была не катастрафічнай, але даволі небяспечнай для людзей, якіх штурхнулі на вуліцы,
 — падсумаваў Лукашэнка.