Лукашэнка занепакоены культам спажывецтва і заклікае да духоўнасці

Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 чэрвеня, што культ спажывальніцтва і пагоня за задавальненнямі становяцца рэальнымі пагрозамі маральнай дэфармацыі грамадства і недасканалай трансфармацыі дзяржаў.



zagruzhennoe_2_.jpg

Сваю занепакоенасць ён выказаў на сустрэчы з удзельнікамі IV Еўрапейскага праваслаўна-каталіцкага форуму "Рэлігія і культурная разнастайнасць: выклікі хрысціянскім цэрквам у Еўропе".

На яго думку, з-за гэтага губляецца бясцэнны, стагоддзямі напрацаваны вопыт у пабудове сям'і і дзяржавы, у асновах рацыянальнага жыццёвага ўкладу і ўзаемадзеяння з прыродай і грамадствам.

Лукашэнка адзначыў, што глабальныя задачы, якія стаяць сёння перад чалавецтвам, можна вырашыць толькі разам, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, у многіх краінах Захаду адзначаецца маральная дэградацыя грамадства, адмова ад хрысціянскіх прынцыпаў маралі, разбурэнне сямейных асноў.

Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі, як і ўсюды ў свеце, прагрэсуючыя небывалымі тэмпамі маральныя дэфармацыі не маглі не закрануць і людзей.

"Нам неабходна ўмацаванне маральнасці і высокай духоўнасці. Нас турбуе распаўсюджванне п'янства і наркаманіі, праблема сацыяльнага сіроцтва і іншыя непрывабныя з'явы сучаснасці", — сказаў ён.

І адзначыў, што час успомніць: менавіта хрысціянскі светапогляд з'яўляецца галоўным культураўтваральным фактарам, які фармаваў саму еўрапейскую цывілізацыю. Тое, што праваслаўная і каталіцкая цэрквы Еўропы імкнуцца сумеснымі намаганнямі арганізаваць пошук новых форм міжхрысціянскай салідарнасці, — гэта вельмі важна і абнадзейліва, лічыць прэзідэнт.

telegraf.by