Лукашэнка: Падатковай службе даручана ганаровая і адказная місія напаўнення бюджэту
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў падатковых органаў з прафесійным святам і 25-годдзем стварэння падатковай службы.
"Моцная падатковая палітыка — важны элемент эканамічнай бяспекі краіны. Менавіта падатковай службе даручана ганаровая і адказная місія напаўнення бюджэту для рэалізацыі дзяржаўных функцый", — гаворыцца ў віншаванні.
Беларускі кіраўнік мяркуе, што задача работнікаў падатковай службы — зрабіць падаткаабкладанне простым і зразумелым для насельніцтва, бізнесу і дзяржаўных органаў.
"Вы фарміруеце ў грамадзян разуменне і беражлівае стаўленне да агульнадзяржаўных патрэб. Забеспячэнне празрыстасці і стабільнасці ў падатковай сферы — неад'емная ўмова
павышэння эфектыўнасці ўсёй нацыянальнай эканомікі", — падкрэсліў Лукашэнка.
"Работнік падатковых органаў — ганаровае званне, таму, абараняючы нацыянальныя эканамічныя інтарэсы, вы павінны вызначацца сумленнасцю, прынцыповасцю і патрабавальнасцю, найперш да
сябе", — заявіў Лукашэнка.